Больш за шэсцьдзесят гадоў аддана служыў нацыянальнай літаратуры прызнаны майстар слова Іван Пятровіч Шамякін. За гэты час ім напісана шмат буйных твораў мастацкай прозы, п’ес і сцэнарыяў, выдадзена некалькі кніг публіцыстыкі, якія ўвайшлі ў скарбніцу нацыянальнай культуры.

  У дадзеным раздзеле ў храналагічным парадку размешчаны творы беларускага пісьменніка Івана Пятровіча Шамякіна: апавяданні, аповесці, раманы, п’есы і інш.

     Выберыце пэўны год з прыведзенай ніжэй табліцы, націсніце на яго, і вы даведаецеся, над якімі творамі працаваў аўтар у гэты час. Многія з гэтых твораў вы можаце адразу пачытаць анлайн.

Паважаныя сябры і госці нашага музейнага пакоя!

      Як вядома, у кніг таксама ёсць Дні нараджэння. Прапануем вам паглядзець храналагічны шэраг твораў І. П. Шамякіна і знайсці кнігі, дата выдання якіх супала з вашым годам нараджэння ці вашых блізкіх. Вы можаце стварыць віншавальную паштоўку па гэтай кнізе. Лепшыя варыянты будуць апублікаваныя на нашым рэсурсе.
Е-mail:  mgbf2@mail.ru